Аляксандр Віктаравіч Збруеў (; нар. , ) — расійскі акцёр тэатра і кіно; народны артыст РСФСР (1989). Член (акадэмік) некамерцыйнага партнёрства «Нацыянальная акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі».
З 1961 года — адзін з вядучых артыстаў Маскоўскага дзяржаўнага тэатра «Ленкам Марка Захарава».
Біяграфія У 1957 годзе Аляксандр Збруеў скончыў сярэднюю школу і па парадзе сяброўкі маці, Надзеі Міхайлаўны Вахтангавай, удавы Яўгена Вахтангава, паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна ў Маскве (мастацкі кіраўнік курса — Уладзімір Абрамавіч Этуш).
Пасля заканчэння ВТУ імя Б. В. Шчукіна ў 1961 годзе быў прыняты ў трупу Маскоўскага дзяржаўнага тэатра імя Ленінскага камсамола (з 1990 года — Маскоўскі дзяржаўны тэатр «Ленкам»), дзе граў у спектаклях, пастаўленых Анатолем Эфрасам і Маркам Захаравым.
У кіно дэбютаваў у драматычным мастацкім фільме рэжысёра Аляксандра Зархі «Мой малодшы брат», у якім стварыў вобраз свайго сучасніка Дзімкі Дзянісава, малодшага брата Віктара. Стужка выйшла на экраны краіны ў 1962 годзе і стала першым поспехам для выканаўцаў галоўных роляў — самога акцёра, Андрэя Міронава і Алега Даля.
У 1966 годзе ўдалай для акцёра стала галоўная роля супрацоўніка АБХСС Аляксандра Алёшына ў дэтэктыўнай карціне Герберта Рапапорта «Два квіткі на дзённы сеанс», умацавала поспех роля Рыгора Ганжы ў камедыйным тэлефільме Аляксея Коранева «Вялікі перапынак».
У 1986 годзе Ірына Купчанка і Аляксандр Збруеў сыгралі галоўныя ролі ў меладраме Вячаслава Крыштафовіча «Самотная жанчына жадае пазнаёміцца».
Акцёр здымаўся ў Сяргея Салаўёва (у кінафільмах «Мелодыі белай ночы», «Спадчынніца па прамой», «Чорная ружа — эмблема смутку, чырвоная ружа — эмблема кахання»), а таксама ў Дзмітрыя Астрахана (у кінакарцінах «Ты ў мяне адна» і «Усё будзе добра»).
У 1991 годзе выканаў ролю Іосіфа Сталіна ў мастацкай драме «Блізкі круг» рэжысёра Андрэя Канчалоўскага. У 1997 годзе адыграў галоўную ролю (Уладзімір Бярозкін) у навагодняй дэтэктыўнай камедыі «Бедная Саша» рэжысёра Тыграна Кеасаяна.
Фільмаграфія (1962) «Мой малодшы брат» — Дзіма Дзянісаў, малодшы брат Віктара (1973) «Вялікі перапынак» — Рыгор Ганжа (1988) «Забіць дракона» — Фрыдрыхсен, вучоны (1992) «Ты ў мяне адна» — інжынер Яўген Паўлавіч Цімошын (2014) «Кіно пра Аляксеева» — Мікалай Васілевіч Аляксееў
Катэгорыя:Акцёры Расіі