Мэры Эн Маскэл Кроў (; , в. Грэйт-Мандэн, Хартфардшыр, Англія, Вялікабрытанія — , Хобарт, Тасманія, Аўстралія) — верыфікаваная брытанская доўгажыхарка. Яе ўзрост складаў 109 гадоў і 181 дзён.

Біяграфія Нарадзілася 30 студзеня 1836 года, другая з адзінаццаці дзяцей Уільяма Маскела (19 ліпеня 1812—1889) і Мэры Мэліён (26 жніўня 1812—1883), якія пажаніліся 24 снежня 1833. Некаторыя крыніцы паказваюць, што яна нарадзілася 2 лютага 1836 г. У 1861 годзе выйшла за муж за Піцера Кроў (1839—1907), які заняўся малочнай гаспадаркай у Паўднёвым Хобарце. Са сваім мужам яна прыбыла ў Аўстралію на судне «Патан». 15 кастрычніка 1944 года пасля смерці Джона Франклоу стала найстарэйшым чалавекам на зямлі.

Смерць Памерла 31 ліпеня 1945 года ў сваім доме па адрасе 41 Cascade Road, у Хобарце, Аўстралія, ва ўзросце 109 гадоў і 181 дзён. Пасля яе смерці найстарэйшым чалавекам на Зямлі стала Рэбека Лііс (1837—1946). Мэры Эн Кроў — апошні чалавек, які нарадзіўся ў 1836 годзе і апошні народжаны ў Вялікабрытаніі ў эпоху праўлення Вільгельма IV (1830—1837). На момант сваёй смерці яна з’яўлялася 7-м найстарэйшым чалавекам на Зямлі.

Рэкорды даўгалецця

18 снежня 1943 года, пасля смерці Ганны Уілер, стала 3-м найстарэйшым чалавекам на зямлі. 30 снежня 1943 гады, пасля смерці Генрыха Кінга, стала 2-м найстарэйшым чалавекам на Зямлі. 15 кастрычніка 1944 года, пасля смерці Джона Франклоу, Мэры Эн Кроў стала найстарэйшым чалавекам на Зямлі і апошнім чалавекам, народжаным у 1836 годзе. 30 студзеня 1945 года Мэры Эн Кроў споўнілася 109 гадоў і стала 11-ым чалавекам, які дасягнуў гэтага ўзросту. 14 лютага 1945 года абыйшла па ўзросце Рэйчэл Макартур. 24 лютага 1945 года абыйшла па ўзросце Марыю Федэлу Мантэмуру. 15 чэрвеня 1945 года абыйшла па ўзросце Джона Франклоу, стаўшы 7-м найстарэйшым чалавекам на Зямлі.

Катэгорыя:Доўгажыхары