«Акты археаграфічнай экспедыцыі» () — серыя дакументаў па гісторыі Расіі. Выдадзена Археаграфічнай камісіяй у Санкт-Пецярбургу ў 1836 годзе ў 4 тамах.
Структура Матэрыялы выдання размеркаваны па тамах паводле храналагічнага прынцыпу: Том 1: 1294—1598 гады. Том 2: 1598—1613 гады. Том 3: 1613—1645 гады. Том 4: 1645—1700 гады.
Да «Актаў…» былі складзены імянны, геаграфічны і прадметны паказальнікі, якія выйшлі ў Санкт-Пецярбургу ў 1838 годзе.
Змест У выданні змешчаны крыніцы па розных кірунках гісторыі: Сацыяльна-эканамічная: дакументы пра збор дзяржаўных даходаў, вышук збеглых сялян і інш. Палітычная і ваенная: матэрыялы пра выбранне на царства Барыса Гадунова, вайну з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Царкоўная: дакументы, якія тычацца царкоўнага расколу і іншых падзей.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Расіі Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Кнігі 1836 года Катэгорыя:Археаграфічная камісія