Казімір Казіміравіч Петрусевіч (; ) — беларускі і польскі вучоны-біёлаг, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Акадэмік АН Польшчы (1952), доктар біялагічных навук (1937).
Біяграфія Сын К. А. Петрусевіча. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1933), у якім працаваў асістэнтам (1928—37). Адзін з арганізатараў і сакратар студэнцкай арганізацыі «Фронт». У 1937 годзе арыштаваны польскімі ўладамі і прыгавораны да 4 гадоў турэмнага зняволення. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР (верасень 1939) дырэктар сярэдняй школы ў Ганцавіцкім раёне. У час акупацыі Беларусі нацыстамі за сувязь з партызанамі схоплены гітлераўцамі і прыгавораны да расстрэлу, аднак паранены выратаваўся. З 1942 года ў партызанскім спецатрадзе НКДБ СССР «Сокалы».
З 1944 года ў Польшчы: намеснік міністра харчовага забеспячэння, марскога гандлёвага флоту, загадчык аддзела навукі і ВНУ ЦК ПАРП. У 1949—69 прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова ў 1952—72 гадах арганізатар і дырэктар Інстытута экалогіі АН Польшчы. Аўтар прац па экалогіі і папуляцыі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Біёлагі Польшчы Катэгорыя:Дактары біялагічных навук