Ванвіздзінская культура — археалагічная культура IV—VIII ст. на тэрыторыі Вычэгодскага краю і ў вярхоўях р. Мезень і Пячора (Расія). Назва ад паселішча на беразе воз. Ванвіздзіна каля г. Сыктыўкар.

Насельніцтва займалася паляваннем і рыбалоўствам, жыло на неўмацаваных паселішчах у наземных ці паглыбленых у зямлю дамах. Пахавальны абрад — трупапалажэнне і трупаспаленне ў грунтавых магілах. Кераміка — кругладонны посуд з зацёртымі травой сценкамі, упрыгожанымі вяровачным, кропкавым і іншым арнаментам. Выяўлены сляды апрацоўкі жалеза, бронзаліцейнай вытворчасці.

На думку некаторых даследчыкаў, помнікі Ванвіздзінскай культуры належалі старажытным комі.

Літаратура

Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Расіі