Іва́н Яго́равіч Шэ́віч (малодшы, ; ) — генерал-лейтэнант войска Расійскай імперыі, адзначыўся ў часе напалеонаўскіх войн. Сын Георгія Іванавіча Шэвіча.
Біяграфія Паходзіў з сербскага шляхецтва. Яго дзед Іван у 1752 годзе перайшоў на службу ў расійскую армію з аўстрыйскай, меў чын генерал-паручніка, а бацька Георгій даслужыўся да чыну генерал-маёра.
Іван Шэвіч-малодшы 1 траўня 1770 года паступіў на вайсковую службу ў званні вахмістра, пачаўшы яе ў Маскоўскім легіёне, 1 траўня 1772 года быў праведзены ў прапаршчыкі, служыў у той час у Ілірычным гусарскім палку. У 1774 годзе браў удзел у баявых дзеяннях супраць атрадаў Емяльяна Пугачова ў Арэнбургскай губерні. З 1776 па 1777 год ваяваў супраць горцаў на Кубані, з 1788 па 1789 год удзельнічаў у Расійска-турэцкай вайне, у тым ліку ў аблозе Ачакава, узяцці Бендэр і Каўшан, у 1794 годзе — у падаўленні паўстання Касцюшкі на землях былой Рэчы Паспалітай. За ўдзел у падаўленні паўстання атрымаў зямлю на Беларусі, канфіскаваную ў Віленскага біскупства, сярод якіх маёнтак Іванаўск, вёску і маёнтак Азярычына ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Ніколі не жыў там, маёнтак здаваў у арэнду.
19 чэрвеня 1798 года праведзены ў палкоўнікі. 1 кастрычніка 1799 года прызначаны камандзірам Глухаўскага кірасірскага палка. 24 лютага 1800 года быў праведзены ў генерал-маёры і пасля гэтага выйшаў у адстаўку. 25 снежня 1806 года, аднак, вярнуўся на дзейную вайсковую службу і праз год, у 1807 годзе, удзельнічаў, узначальваючы асобнае падраздзяленне, у баявых дзеяннях супраць асманскіх войскаў у Валахіі. У снежні таго ж года ўвайшоў у склад Вайсковай калегіі па камісарыяцкай экспедыцыі. 28 лістапада 1808 года ўзначаліў лейб-гвардыі Гусарскі полк. У лістападзе 1810 года быў удастоены ордэна Святога Георгія IV класа (№ 2203).
У 1812 годзе, стоячы на чале гвардзейскай кавалерыйскай брыгады (Кавалергардскі і лейб-гвардыі Конны палкі), праявіў адвагу ў Барадзінскай бітве, за што ўдастоены ордэна Святой Ганны 1-й ступені. 25 лютага 1813 года атрымаў за бітвы пры Спас-Купле і Красным ордэн Святога Георгія 3-га класа № 276.
У 1813 годзе браў удзел у бітвах пры Люцэне, Баўцэне, Кульме. 30 жніўня атрымаў чын генерал-лейтэнанта. Загінуў у Бітве народаў пад Лейпцыгам. У 1913 годзе яго прах быў перапахаваны ў праваслаўнай царкве на месцы бітвы.
Сям’я Генерал Шэвіч быў у шлюбе з фрэйлінай баранэсай Марыяй Хрыстафораўнай Бенкендорф (1784—1841), сястрой графіні Даратэі Лівэн і шэфа жандармаў Аляксандра Бенкендорфа. Была блізкай знаёмай Карамзіных і бацькоў Аляксандра Пушкіна. Дзеці: Ганна Іванаўна Фёдар Іванавіч (1801—1826) Варвара Іванаўна (1802—1828), з 1823 года ў шлюбе (яго першая жонка) з дыпламатам А. П. Буцянёвым (1787—1866). Аляксандр Іванавіч (1805—да 1813) Любоў Іванаўна (1806—1866), была гарбатая, яе імя часта згадваецца ў лістах А. С. Паўлішчавай да мужа. Аляксандра Іванаўна (10.07.1807ЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д.146. с. 412. —1860), пазашлюбная дачка І. Я. Шэвіча, ахрышчана ў Сімяонаўскай царкве на Маховай, хросніца А. П. Аледзінскага. Ягор Іванавіч (14.09.1808—1849), палкоўнік, з 1837 года ў шлюбе з фрэйлінай Лідзіяй Дзмітрыеўнай Блудавай (1815—1882), дачкой графа Д. М. Блудава. Іх сын дыпламат Д. Я. Шэвіч, дзяржаўны служачы І. Я. Шэвіч, дзеяч сацыялістычнага руху .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Перапахаваныя Катэгорыя:Удзельнікі Барадзінскай бітвы Катэгорыя:Члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі задушэння паўстання 1794 года Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1787—1791 Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа Катэгорыя:Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Расійскай імперыі