«А́кты рэфармацы́йных сіно́даў у Польшчы» () — шматтомнае выданне крыніц па гісторыі Рэфармацыі ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Выдаецца з 1966 года ў Варшаве. Ініцыятаркай серыі і ўкладальніцай была гісторык Марыя Сіпайла.

Змест і структура Выданне ахоплівае гістарычны перыяд з 1550 года да канца XVII стагоддзя. Пры складанні выкарыстаны ўсе даступныя кодэксы пратаколаў рэфармацыйных сінодаў, згадкі пра сіноды ў старадруках, асобныя акты, карэспандэнцыя і рэляцыі. Дакументы падаюцца на польскай, лацінскай і чэшскай мовах.

Матэрыялы выдання асвятляюць арганізацыйную, царкоўна-рэлігійную і ідэалагічную дзейнасць рэфармацыйных абшчын («Чэшскія браты», кальвіністаў, арыян), узаемаадносіны розных рэфармацыйных плыняў, палітыку вярхоўнай улады ў адносінах да Рэфармацыі, а таксама ўдзел дзеячаў з Беларусі і Літвы ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай.

Бібліяграфія серыі Akta synodów różnowierczych w Polsce = Acta synodalia ecclesiarum Poloniae reformatarum / Biblioteka Uniwersytecka w Warszawie; oprac. Maria Sipayłło. — Warszawa : Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 1966. — T. 1: 1550—1559. — XXXI, 379 s. Akta synodów różnowierczych w Polsce = Acta synodalia ecclesiarum Poloniae reformatarum / Biblioteka Uniwersytecka w Warszawie; oprac. Maria Sipayłło. — Warszawa : Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 1972. — T. 2: 1560—1570. — XIX, 413 s. Akta synodów różnowierczych w Polsce = Acta synodalia ecclesiarum Poloniae reformatarum / Biblioteka Uniwersytecka w Warszawie; oprac. Maria Sipayłło. — Warszawa : Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1983. — T. 3: Małopolska, 1571—1632. — XIX, 691 s. : il. Akta synodów różnowierczych w Polsce = Acta synodalia ecclesiarum Poloniae reformatarum / oprac. Maria Sipayłło; red. nauk. Halina Juszczakowa. — Warszawa : Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 1997. — T. 4: Wielkopolska, 1569—1632. — XXIII, 502 s. : il. — ISBN 83-230-9925-1.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Кнігі 1966 года Катэгорыя:Кнігі 1972 года Катэгорыя:Кнігі 1983 года Катэгорыя:Кнігі 1997 года