«А́кты у́ніі По́льшчы з Літво́ю 1385—1791» () — зборнік дакументаў па гісторыі уніі (саюза) паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. Выдадзены ў 1932 годзе ў Кракаве супольнымі намаганнямі Польскай акадэміі ведаў і Варшаўскага навуковага таварыства. Укладальнікамі зборніка былі вядомыя польскія гісторыкі права Станіслаў Кутшэба і Уладзіслаў Сямковіч.

Змест У зборнік уключана 177 дакументаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах. Выданне змяшчае тэксты ўсіх уній паміж Польшчай і ВКЛ, а таксама шмат дадатковых матэрыялаў.

Храналагічна дакументы ахопліваюць перыяд з канца XIV да канца XVIII стагоддзя: Першы дакумент — акт Крэўскай уніі 1385 года, выдадзены вялікім князем Ягайлам. Апошні дакумент — прынятая Чатырохгадовым соймам (1788—1792) пастанова (канстытуцыя) ад 20 кастрычніка 1791 года «Аб заручэнні абодвух народаў». Гэты акт удакладняў Канстытуцыю 3 мая і замацоўваў федэратыўны саюз абедзвюх дзяржаў (ВКЛ і Польшчы) у складзе адзінай Рэчы Паспалітай.

Бібліяграфія Akta unji Polski z Litwą 1385–1791 / Stanisław Kutrzeba, Władysław Semkowicz. — Kraków : Nakładem Polskiej Akademji Umiejętności i Towarzystwa Naukowego Warszawskiego, 1932. — LVI, 570 s.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Кнігі 1932 года