Калью Кангур (; 25 кастрычніка 1925, Вана-Куустэ, Тартумаа — , ) — эстонскі пісьменнік, паэт і перакладчык.
Вучыўся ў Тарту ў гімназіі Хуга Трэфнера з 1939 па 1944 год. Яго вершы ўпершыню былі надрукаваны ў газеце «Postimees» у 1943 годзе. З 1949 году рэгулярна друкаваўся ў перыёдыцы. Першая кніга вершаў Кангура была выдадзена ў 1957 годзе. У 1960 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Эстонскай ССР. Пісаў, сярод іншага, санеты, хайку і эпіграмы. Атрымаў вядомасць таксама як дзіцячы пісьменнік.
Творы Калью Кангура былі перакладзены на англійскую, італьянскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, рускую, фінскую і іншую мовы.
Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі