Казімір Рушчыц () — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, палкоўнік 6-га пяхотнага рэгімента ВКЛ.

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Рушчыцаў герба «Ліс». Сын Ігната Рушчыца, унук Васіля Рушчыца. У генеалагічным раздзеле манаграфіі, прысвечанай мастаку Фердынанду Рушчыцу, адзначаецца як «выдатны вайсковец і патрыёт часоў Станіслава Аўгуста».

У перыяд Чатырохгадовага сойма (1788—1792) займаў пасаду палкоўніка 6-га пяхотнага рэгімента Вялікага Княства Літоўскага (Масальскага), які дыслакаваўся ў Навагрудку.

У маі 1790 года, рэагуючы на скаргу менскага гродскага суддзі і парадкавага камісара Алендскага, Навагрудская парадкавая цывільна-вайсковая камісія разглядала справу аб нападзе «купы людзей свавольных» на маёнтак Святы Двор. Алендскі, баючыся за жыццё дамачадцаў, настойваў на размяшчэнні ў сваім засценку Падсадкі (Podsadzki) каманды (роты) 6-га рэгімента пад кіраўніцтвам палкоўніка Казіміра Рушчыца для ўціхамірвання «гультайства».

У 1792 годзе Казімір Рушчыц фігуруе ў фінансавых дакументах Навагрудскай камісіі, дзе ён выдаў квіт (распіску) аб атрыманні асігнаваных сродкаў (жолду) для свайго рэгімента.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ваенныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Рушчыцы (род) Катэгорыя:Палкоўнікі Рэчы Паспалітай