Прыморская дзяржаўная карцінная галерэя () — музей выяўленчага мастацтва ва Уладзівастоку.

Заснавана ў 1965 годзе, адкрыта для наведвання ў 1966 годзе. Значная частка калекцыі — творы, перададзеныя раней у фонды Прыморскага краязнаўчага музея імя Уладзіміра Клаўдзіевіча Арсеньева з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа, Траццякоўскай галерэі і Рускага музея.

Галерэя размешчана ў гістарычным будынку прадстаўніцтва Руска-Азіяцкага банка, пабудаваным па праекце ваеннага інжынера П. Я. Базілеўскага.

У фондах музея знаходзіцца больш за восем тысяч адзінак захоўвання: твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўнага мастацтва. Катэгорыя:Музеі Уладзівастока