Каян — горад у правінцыі Кёнгідо, Паўднёвая Карэя. Каян уключае ў сябе муніцыпальную акругу Ільсан, злучаную з Сеулам лініяй метро. У эпоху Трох дзяржаў тэрыторыя, на якой зараз знаходзіцца горад, належала дзяржаве Сіла. У той час тут знаходзіліся акругі (хёны) Кабон, Уван і Кэбэк. Пазней, у перыяд Кара гэтая тэрыторыя была падзелена паміж акругамі Кабон і Тагян. У 1413 годзе Каян атрымаў сваю сучасную назву і адміністрацыйны статус хён. У 1471 годзе Каяну быў прысвоены адміністрацыйны статус павета (кун ці гун). Насельніцтва
Катэгорыя:Гарады Паўднёвай Карэі