У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2014 годзе.

Студзень 9 студзеня: Арыэль Шарон (85) — ізраільскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Ізраіля (2001—2006).

Люты 14 лютага: Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка (85) — беларускі мастак, жывапісец, Народны мастак БССР (1988).

Сакавік 8 сакавіка: Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка (80) — беларускі этнамузыказнаўца, доктар мастацтвазнаўства (1992).

Красавік 14 красавіка: Галіна Еўдакімаўна Глушчанка (83) — выкладчык і дырэктар школы, Герой Сацыялістычнай Працы (1982). 25 красавіка: Генадзь Хацкевіч (61) — беларускі мастак.

Май 10 мая: Алена Міронаўна Чухнюк (97) — беларуская і савецкая чыгуначніца, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР ад Гомельскай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1943). 16 мая: Элеанора Аркадзеўна Язерская (67) — беларуская радыё- і тэлевядучая, педагог, актрыса. 25 мая: Войцех Ярузельскі (90) — польскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Польшчы (1989—1990). 27 мая: Павел Уладзіміравіч Шыпук (65) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997—2000).

Чэрвень 30 чэрвеня: Сяргей Усеваладавіч Краўчанка (65) — беларускі акцёр, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001).

Ліпень 7 ліпеня: Эдуард Амвросіевіч Шэварднадзэ (86) — савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Грузіі (1995—2003). 12 ліпеня: Валерыя Ільінічна Навадворская (64) — расійскі палітычны дзеяч, дысідэнтка, праваабаронцаВ Москве скончалась Валерия Новодворская.

Жнівень 7 жніўня: Юрка Станкевіч (86) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары. 12 жніўня: Хянрыкас Ванцавічус (90) — літоўскі акцёр.

Верасень 30 верасня: Георгій Іванавіч Сідарэнка (89) — беларускі кардыёлаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996).

Кастрычнік 17 кастрычніка: Міхаіл Апанасавіч Марыніч (74) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1990—1991), дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1994), Міністр знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь (1994—1998), палітвязень, вязень сумлення.

Лістапад 9 лістапада: Анатоль Мікалаевіч Маразевіч (66) — беларускі вучоны, доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2007—2014).

Снежань 30 снежня: Луіза Райнер (104) — нямецкая актрыса, двойчы лаўрэатка прэміі «Оскар».

Крыніцы

Катэгорыя:Памерлі ў 2014 годзе 2014