Дзедка жаўтаногі (Gomphus flavipes) — від стракоз сямейства дзедкаў.

Даўжыня 50-55 мм, брушка 37-40 мм, задняе крыло 30-34 мм. Брушка чорнае, з жоўтай паласой, ногі пераважна жоўтыя.

Транспалеарктычны від, пашыраны ў Еўропе — акрамя поўначы. Лічынкі развіваюцца ў поймавых вадаёмах і азёрах з мулістым дном; лічыцца, што яны здольныя пераносіць нават перасыханне вадаёма.

Катэгорыя:Разнакрылыя стракозы