Мемарыял «Алея Герояў» () — мемарыяльны комплекс і алея Герояў у горадзе Гомелі Беларусі. Размешчаны ў скверы па вуліцы Савецкай.
Гісторыя 19 жніўня 1941 года пасля масіраванага штурму гітлераўцы ўварваліся ў Гомель. Звыш двух гадоў і трох месяцаў Гомель знаходзіўся ў акупацыі. Нягледзячы на акупацыйны рэжым, у горадзе і яго ваколіцах пачаўся ўзброены супраціў захопнікам. Барацьбу з ворагам узначалілі абласны і гарадскі падпольныя камітэты КП(б)Б на чале з І. П. Кожарам і Е. І. Барыкіным.
У ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі войскаў Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі), якая праводзілася 10—30 лістапада 1943 года, пачалося імклівае вызваленне гарадоў і раёнаў Гомельскай вобласці ад акупантаў.
26 лістапада 1943 года громам 20 артылерыйскіх залпаў з 224 гармат Масква адсалютавала перамозе войскаў Беларускага фронту — вызваленню ад гітлераўскіх захопнікаў першага абласнога цэнтра БССР, горада Гомеля.
У брацкай магіле былі пахаваны астанкі 129 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях за Гомель у 1941 і 1943 гадах.
У 1952 годзе на брацкай магіле быў усталяваны помнік — скульптура салдата.
У 2014 годзе пасля рэстаўрацыі на месцы брацкага пахавання воінаў і партызан устаноўлена скульптура салдата.
Апісанне
Алея Герояў і мемарыяльны комплекс размешчаны ў скверы па вуліцы Савецкай у Гомелі. Цэнтральная частка мемарыяльнага знака зроблена ў выглядзе аркі, якая добра бачная з вуліцы Савецкай. У самым цэнтры размясцілася скульптура салдата, якая знаходзілася на гэтым месцы раней, а цяпер рэканструяваная. Па абодва бакі аркі размяшчаюцца дзве сцяны, на якіх размешчаны 44 памятныя дошкі з інфармацыяй пра абаронцаў Айчыны, пахаваных тут у брацкай магіле. У ёй спачываюць астанкі 135 удзельнікаў абароны Гомеля ў жніўні 1941 года, партызан, падпольшчыкаў, а таксама тых, хто вызваляў горад у лістападзе 1943 года.
Уздоўж цэнтральнай алеі ўстаноўлена 41 памятная стэла. На іх увекавечаны імёны Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў Ордэна Славы, лёс якіх быў звязаны з Гомелем. У іх ліку ўраджэнцы горада над Сожам, воіны, якія прымалі ўдзел у вызваленні горада, а таксама тыя, хто пражываў і працаваў тут.
На алеі Герояў устаноўлены стэлы з імёнамі:
Анатоль Васільевіч Бажэнаў Емяльян Ігнатавіч Барыкін Пётр Харытонавіч Басянкоў Яўген Абрамавіч Бірбраер Цімафей Сцяпанавіч Барадзін Павел Мікалаевіч Буйневіч Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін Уладзімір Васільевіч Гамзін Паліна Уладзіміраўна Гельман Павел Якаўлевіч Галавачоў Барыс Пятровіч Гушчын Рыгор Кірылавіч Дзенісенка Іосіф Іванавіч Дзякаў Навум Ільіч Жолудзеў Мікалай Васілевіч Зябніцкі Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка Барыс Піліпавіч Калач Іван Емяльянавіч Каленікаў Ілья Барысавіч Катунін Ілья Паўлавіч Кожар Мікалай Аляксеевіч Кажушкін Рыгор Якаўлевіч Кароль Фёдар Пятровіч Котчанка Сімон Давідавіч Крэмер Мікалай Афанасьевіч Лебедзеў Аляксандр Ільіч Лізюкоў Пётр Ільіч Лізюкоў Павел Мацвеевіч Мешчаракоў Канстанцін Фаміч Міхаленка Васіль Піліпавіч Мухін Мікалай Арсенцьевіч Неўскі Павел Уладзіміравіч Несцяровіч Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў Васіль Георгіевіч Сярогін Пётр Сідаравіч Сінчукоў Георгій Міхайлавіч Склязнёў Пётр Сямёнавіч Стракалаў Аляксандр Андрэевіч Філімонаў Барыс Андрэевіч Царыкаў Юрый Абрамавіч Шандалаў
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1952 год у Гомелі