Спірас Кіпрыяну (; ) — кіпрскі палітык, Прэзідэнт Рэспублікі Кіпр (1977—88).
Атрымаў юрыдычную і эканамичную адукацыю ў Вялікабрытаніі. Удзельнік заключэння Цюрыхска-Лонданскіх пагадненняў (1959) пра незалежнасць Кіпра. У 1960—72 гадах міністр замежных спраў. У 1976 годзе заснаваў і щзначаліў Дэмакратычную партыю. У 1976—77 старшыня палаты прадстаўнікоў. Прэзідэнт Кіпра з 3 верасня 1977 па 28 лютага 1988 года. Актыўны ўдзельнік руху недалучэння, выступаў супраць акупацыі паўночнай часткі Кіпра турэцкімі войскамі.
Быў жанаты і меў двух сыноў. Малодшы, Маркас Кіпрыяну (1960 г.н.), актыўна ўдзельнічае ў палітыцы: у сакавіку 2003 — красавіку 2004 быў міністрам фінансаў, а ў сакавіку 2008 — ліпені 2011 міністрам замежных спраў Кіпра.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прэзідэнты Рэспублікі Кіпр Катэгорыя:Міністры замежных спраў Кіпра