Мемарыяльны комплекс «Памяць» () — мемарыяльны комплекс у горадзе Добрушы Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны на набярэжнай ракі Іпуць у цэнтры горада па вуліцы Ю. Гагарына.
Гісторыя У жніўні 1941 года ў Добрушы ішлі абарончыя баі ў адказ на наступ нямецкіх войскаў. Неўзабаве горад быў акупаваны.
Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылося 10 кастрычніка 1943 года.
На месцы брацкай магілы загінулых савецкіх салдат 9 мая 2005 года ўстаноўлены мемарыяльны комплекс «Памяць», дзе высечаныя імёны ўсіх 700 воінаў, якія загінулі пры абароне Добруша. Архітэктар — Іван Васілевіч Дзямура.
Апісанне Комплекс мае выгляд звона, сабранага з чатырох канструкцый. Вянчае звон набат, выкананы ў выглядзе праваслаўнага крыжа. Унутры канструкцый замацаваны зямны шар — сімвал жыцця. На гранітных плітах з кантавых частак канструкцый мемарыяльнага комплексу выгравіраваны імёны ўсіх 700 воінаў, якія загінулі пры абароне горада.
Мемарыяльны комплекс усталяваны на ўзвышшы круглай пляцоўкі, на якую вядуць шэсць прыступак.
Перад комплексам размешчана Алея Героям Савецкага Саюза, дзе ўстаноўлены гранітныя знакі з імёнамі ўраджэнцаў Добрушчыны, удастоеных гэтай узнагароды:
Пётр Харытонавіч Басянкоў Пётр Мікалаевіч Бухонка Ілья Архіпавіч Уласенка Васіль Фёдаравіч Каленнікаў Фёдар Якаўлевіч Кухараў Аляксей Дзмітрыевіч Церашкоў Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў Мікалай Аляксеевіч Халяўка
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу размешчана брацкая магіла.
У 1965 годзе тут быў усталяваны помнік, на п’едэстале якога знаходзіцца скульптура савецкага салдата з каскай у левай руцэ, правай рукой салдат абдымае постаць жанчыны, якая сядзіць. На пліце, размешчанай перад пастаментам, нанесеныя імёны 26 воінаў 73-й Навазыбкаўскай дывізіі, якія загінулі пры абароне і вызваленні горада Добруша.
Гл. таксама
Мемарыяльны комплекс «Памяць» (Баранавічы) Мемарыяльны комплекс «Памяць» (Шклоў)
Крыніцы
Спасылкі
Мемориальный комплекс «Память», г. Добруш.
Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Славутасці Добруша Катэгорыя:Добруш