Архангельскі тэатр драмы імя М. В. Ламаносава (; да 1961 Архангельскі Вялікі драматычны тэатр, затым Архангельскі абласны драматычны тэатр імя М. В. Ламаносава) — драматычны тэатр у Архангельску, заснаваны ў 1932 годзе.
Сучасны будынак драмтэатра быў узведзены ў 1929—31 гадах з цэглы разабранага Свята-Траецкага кафедральнага сабора — цэнтральнага праваслаўнага храма горада. Архітэктурны праект у стылі канструктывізму быў распрацаваны пад кіраўніцтвам І. А. Голасава.
Пастаянная трупа ў тэатры з'явілася толькі ў 1932 годзе. Катэгорыя:Тэатры Расіі