Марбіян (, ) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Брэтань. Парадкавы нумар 56. Адміністрацыйны цэнтр — Ван. Насельніцтва 643,9 тыс. чалавек (32-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 6823 км². Дэпартамент абмываецца водамі Біскайскага заліва, уключаючы бухту Кіберон і Марбіян, яго тэрыторыя ўключае некалькі астравоў у гэтым залів.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 42 кантона і 261 камуну.

Марбіян — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Брэтань.

У Марбіяне знаходзяцца адны з найболей цікавых мегалітаў Францыі — Гаўрыні і Дысіньяк.

Вядомыя асобы Жан-Мары Ле Пен

Спасылкі Prefecture website (in French) Conseil General website (in French)