Хануман — у індуісцкай міфалогіі боская малпа, сын бога ветру Ваю, альбо Маруты, і малпы Анджаны. Хануман валодае здольнасцю лётаць, змяняць сваё аблічча і памеры, валодае сілай, якая дазваляе яму адрываць узгоркі і горы. Паводле адной з легенд, адразу пасля нараджэння Хануман схапіў сонца, прыняўшы яго за штосьці смачнае. На абарону сонца выступіў Індра і ўдарыў Ханумана ў сківіцу. Па гэтай прычыне Хануман атрымаў імя, якое азначае «які мае (разбітую) сківіцу». Літаратура Мифы народов мира. В 2 т. М, Т. 2. Катэгорыя:Багі індуізму