Наталля Аляксандраўна Барсукова (нар. , в. Лысавічы, Мінскі раён) — беларускі гісторык, архівіст, палеограф.
Біяграфія Нарадзілася 10 мая 1965 года ў вёсцы Лысавічы Мінскага раёна.
У 1989 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1989—1990 гадах працавала настаўніцай гісторыі ў Лядзінскай сярэдняй школе (Чэрвеньскі раён).
З верасня 1990 года працуе ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (цяпер — Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі). Займала пасады палеографа, старшага палеографа, старшага навуковага супрацоўніка, вядучага навуковага супрацоўніка, галоўнага архівіста аддзела старажытных актаў.
Уваходзіць у склад Экспертна-метадычнай камісіі архіва, кіруе архіўнай практыкай студэнтаў.
Навуковая дзейнасць Займаецца распрацоўкай актавых кніг Брэсцкага, Гродзенскага, Слонімскага земскіх судоў XVI—XVII стагоддзяў. Рыхтавала тэматычныя пералікі дакументаў па гісторыі населеных пунктаў Валыні, горада Мазыра (за перыяд 1576—1804 гадоў), Дубровенскага манастыра ў Аршанскім павеце і іншых.
Даследуе гісторыю Лядзінскага манастыра. Выконвае генеалагічныя запыты, у тым ліку па гісторыі шляхецкіх родаў Карафа-Корбутаў і Сацкевіч-Сцецкевічаў.
Бібліяграфія Тэстамент капітана каралеўскіх драбантаў Юрыя Караля Шэлпаха фон Штэтэнберга // Архіварыус: Зб. навук.-папул. паведамл. і арт. Вып. 1. — Мн., 2001. — С. 71–72.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 10 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Палеографы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ