Яўге́нія Леані́даўна Бра́вер (нар. ) — беларускі гісторык, архівіст.

Біяграфія Нарадзілася 14 ліпеня 1932 года.

З верасня 1955 года працавала навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці. З 1963 года — у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР у г. Мінску, дзе была прызначана начальнікам аддзела старажытных актаў. У 1965 годзе стала старшым навуковым супрацоўнікам аддзела выкарыстання і публікацыі, пасля 1975 года — начальнікам гэтага аддзела, якім кіравала 15 гадоў.

Пасля выхаду на пенсію, з 1989 па 1992 год, працягвала працаваць у аддзеле выкарыстання дакументаў у Цэнтральным дзяржаўным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР.

З 1992 года жыве ў Балтымары (ЗША) .

Навуковая дзейнасць Прымала ўдзел у складанні і падрыхтоўцы да выдання даведніка па ЦДГА БССР у г. Мінску, зборнікаў дакументаў «Подъем революционного движения в Белоруссии и Литве 1861—1862 гг.», «Восстание 1863—1864 гг. в Белоруссии и Литве». Удзельнічала ў стварэнні навукова-даведачнага апарату да фондаў архіва.

Аўтар шэрагу навуковых і навукова-папулярных публікацый у перыядычных выданнях, у тым ліку ў часопісах «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Беларусь», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Здравоохранение Белоруссии», «Советские архивы» і інш.

Падрыхтавала юбілейныя радыёперадачы пра А. С. Пушкіна, А. Я. Багдановіча, В. В. Верасаева, Н. К. Крупскую, М. Ю. Лермантава, М. Горкага, І. В. Бабушкіна, У. У. Маякоўскага, Я. Лучыну, А. Ф. Мяснікова, А. І. Ульянава, А. П. Чэхава, М. К. Агінскага, М. Ц. Лынькова, С. Каваліка і інш.

Аўтар тэлеперадач «Як старэе папера», «100 гадоў з дня нараджэння Н. К. Крупскай», «Дакументы, звязаныя з імем Манюшкі», пра аўтара песні «Замучен тяжёлой неволей…», пра выяўленне матэрыялаў аб адной са старэйшых аптэк г. Мінска і інш.

Бібліяграфія Восстание в Литве и Белоруссии 1863‑1864 гг. — М., 1965. — 588 с. (у саўдзеле). Дзекабрысты на Беларусі // Маладосць. — 1966. — № 10. — С. 146. «Не я пою — народ…» // Нёман. — 1966. — № 4. — С. 186 (разам з К. П. Міхайлавай). Продкі і сваякі Манюшкі // Маладосць. — 1967. — № 9. Сяргей Кавалік // Полымя. — 1969. — № 11. — С. 248—250. Из истории учреждения аптеки в г. Слуцке // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 5. — С. 77-78 (разам з Т. Е. Лявонцьевай). Архівы расказваюць (Новыя матэрыялы да біяграфіі Янкі Лучыны) // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 7. — С. 225—227. Центральный государственный исторический архив БССР в Минске: Путеводитель. — Мн., 1974. — 336 с. (у саўдзеле). Да біяграфіі народнага пісьменніка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1977. — № 4. — С. 30-31. Новыя дакументы пра С. К. Мяржынскага // Беларусь. — 1977. — № 1. — С. 29. Рукою Багдана Хмяльніцкага // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1977. — № 1. — С. 39-41. Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII—XVIII вв.: Владение Сморгонь. — Мн., 1977. — 256 с. (у саўдзеле). Пра Л. М. Талстога // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 3. — С. 26-28 (разам з Б. З. Прыгожынай). Барань // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 4. — С. 21-22. Старажытныя сведкі пісьменнасці // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 3. — С. 39 (разам з Т. А. Вараб’ёвай). Публикация документов по истории социально-политической борьбы в городах Белоруссии XVI—XVII вв. // Вопросы археографии в БССР. — Мн., 1980. Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII—XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Мн., 1982. — 216 с. (у саўдзеле). Новае з біяграфіі Ядвігіна Ш. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 2. — С. 23—24. Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII—XVIII вв. Владение Тимковичи. Сб. документов // Советские архивы. — 1984. — № 5. — С. 76—77. Сазонаў Аляксандр Міхайлавіч // Архівісты Беларусі: Біябібліягр. давед. — Мн., 2006. — С. 34-35 (разам з Э. Л. Казлоўскай і М. Ф. Шумейкам).

Крыніцы

Літаратура

Архівісты Беларусі: Біябібліягр. давед. Мн., 2006. С. 72-74.

Катэгорыя:Нарадзіліся 14 ліпеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі