Паханг () — самая доўгая рака ў паўвостраўнай частцы Малайзіі. Цячэ па тэрыторыі штата Паханг.

Выток ракі знаходзіцца ў гарах Тытывангса. Утвараецца пры зліцці рэк Джэлай (даўжыня — 156 км, плошча вадазбору — 7320 км² і Тэмбелінг (даўжыня — 153 км, плошча вадазбору 5050 км²) у гарах Тытывангса, цячэ спачатку ў паўднёва-ўсходнім напрамку, а затым упадае Паўднёва-Кітайскае мора. Даўжыня ракі — 459 км, па іншых дадзеных 435 км. Плошча вадазбору ракі — 29300 км².

Катэгорыя:Рэкі Малайзіі