«Архі́ў гістары́чнай камі́сіі» () — серыйнае выданне дакументальных матэрыялаў XV—XIX стагоддзяў.

Гісторыя Выходзіла ў 1878—1949 гадах у Кракаве пад апекай Гістарычнай камісіі Польскай акадэміі ведаў. Усяго было выдадзена 16 тамоў.

Змест У выданні пераважаюць матэрыялы крыніцазнаўчага характару, першакрыніцы па гісторыі права, царквы, грамадска-палітычных і дыпламатычных адносін, агляды бібліятэк і архіваў. Апублікаваныя дакументы напісаны ў асноўным на польскай і лацінскай мовах.

Сярод найбольш значных публікацый — матэрыялы па гісторыі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, дакументы Пастаяннай Рады, інвентары зямельных уладанняў, апісанні рукапісаў і дакументаў у архівах і бібліятэках Рыма, Пецярбурга, Будапешта, «Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года», матэрыялы па гісторыі праектаў царкоўнай уніі канца XV — пачатку XVI стагоддзяў і іншае.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Польская акадэмія ведаў Катэгорыя:Кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі Польшчы