Флажалет () — старадаўняя падоўжная флейта высокага рэгістра са свістковай прыладай.

Першы вядомы флажалет быў выраблены ў Францыі майстрам сьерам Жувіньі ў 1581 годзе.

Уяўляе сабой трубку з самшытавага дрэва або слановай косткі з каналам цыліндрычнага або адваротнаканічнага перасеку, з 6-ю адтулінамі для пальцаў і свістковай прыладай.

З пачатку XVIII стагоддзя складаўся з двух стыкуючых частак, прычым верхняя (са свістковай прыладай) была павялічанай (агульная даўжыня 300 мм) і пераўтвораная ў спецыяльную камеру з тампонам, якія ўбіраюць вільгаць.

Адрозніваюць флажалет французскі (з чатырма адтулінамі на адным баку, і двума — на тыльным), і англійскі (усе шэсць адтулін на адным баку). Існуе падвойны флажалет з адзінай свістковай прыладай і двума трубкамі, які дазваляе атрымаць два гукі адначасова.

Лад высокі, у дзве актавы, пачынаючы з рэ 2-й актавы.

Катэгорыя:Флейта