Агля́д — шматзначны тэрмін.
Агляд — абследаванне якога‑небудзь аб’екта для выяўлення або праверкі яго стану (тэхнічны агляд, медыцынскі агляд). Агляд — афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе. Агляд — сціслае абагульненае паведамленне пра падзеі за пэўны перыяд. Агляд — від сцэнічнага паказу, які складаецца з асобных нумароў, аб’яднаных агульнай тэмай. Агляд — форма паказу дасягненняў у мастацтве (выстаўка, конкурс, фестываль).