Sehnsucht — другі студыйны альбом нямецкага Neue Deutsche Härte гурта Rammstein. Ён быў выпушчаны 22 жніўня 1997 года на лэйблах Motor Music у Еўропе і Slash Records у ЗША. Гэта адзіны альбом, цалкам на нямецкай мове, які атрымаў плацінавы статус ад RIAA ў ЗША. Альбом дасягнуў першага месца ў аўстрыйскіх і нямецкіх чартах.
У 2020 годзе часопіс Metal Hammer уключыў яго ў свой спіс 10 лепшых альбомаў 1997 года.
Вокладка Буклет альбома раскладваецца, адкрываючы шэсць розных вокладак, па адной для кожнага ўдзельніка гурта. Вокладку стварыў аўстрыйскі мастак Готфрыд Хельнвайн , які таксама стварыў вокладку для альбома Scorpions Blackout, на якую падобная вокладка Sehnsucht.
Спіс трэкаў
Заўвагі
Спецыяльныя выданні Было выпушчана некалькі спецыяльных выданняў Sehnsucht з рознымі бонус-трэкамі:
Наступныя песні ў якасці трэкаў 12 і 13 для паўночнаамерыканскіх і японскіх рэлізаў: «Engel (English Version)» «Du hast (English Version)» Гэтыя песні таксама ўключаны ў выданні на мікракасетах і могуць быць схаванымі трэкамі на некаторых выданнях. «Du riechst so gut '98» як трэк 12. Версія таксама ўключае відэа на «Du riechst so gut '98». На польскіх касетах быў кароткі польскі ўступ да альбома, прамоўлены Цілем. Лімітаваны тыраж ў Еўропе, уключае 14 трэкаў: «Rammstein (Eskimos & Egypt Radio Edit)» «Du riechst so gut '98» «Du hast (Remix by Clawfinger)» «Stripped» як дванаццаты трэк, які можа быць уключаны ў версію на мікракасеце і/або ўключаны як схаваны трэк. «Stripped» — дванаццаты трэк і сінгл «Asche zu Asche» як другі кампакт-дыск. Сінгл «Asche zu Asche» можа быць уключаны на першы кампакт-дыск, каб усяго было 18 трэкаў. Выданне, прысвечанае аўстралійскаму туру 2001 года, дванаццатым трэкам якога была песня «Stripped», і другі кампакт-дыск з сінглам «Asche zu Asche» ў якасці першага трэка і пяць канцэртных песень.
Юбілейнае выданне 15 красавіка 2023 года гурт Rammstein апублікаваў у сваіх сацыяльных сетках кароткі цізер, у якім былі паказаны розныя вокладкі альбома, а таксама ўступная песня Bück dich. Праз дзень быў апублікаваны яшчэ адзін цізер з відэа, на якім гурт рэпетуе Engel 18 красавіка 1997 года. Подпіс да відэа абвяшчаў пра юбілейнае выданне «Sehnsucht». 17 красавіка 2023 года выйшаў трэці цізер, які ўключаў кадры з канцэрта Live aus Berlin і аб'яву аб тым, што папярэдні заказ юбілейнага выдання пачнецца на наступны дзень, 19 красавіка.
Выхад юбілейнага выдання быў запланаваны на 9 чэрвеня 2023 года.
Акрамя рэмастэрынгу, альбом утрымлівае эксклюзіўны новы мікс песні Spiel mit mir пад назвай «2023 Mix» і 40-старонкавы буклет з раней неапублікаванымі фотаздымкамі Готфрыда Хельнвайна.
Персанал Rammstein
Ціль Ліндэман – галоўны вакал Рыхард Круспэ – сола-гітара, бэк-вакал Пауль Ландэрс – рытм-гітара, бэк-вакал Алівер Рыдэль – бас-гітара, бэк-вакал (трэк 1) Крысціян "Флэйк" Лорэнц – клавішныя Крыстаф Шнайдэр – ударныя
Дадатковы вакал
Bobo – вакал у "Engel"
Зноскі
Катэгорыя:Альбомы Rammstein Катэгорыя:Альбомы 1997 года Катэгорыя:Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL Катэгорыя:Альбомы на нямецкай мове