Аўто́граф (ад  — сам +  — пішу) — уласнаручна напісаны аўтарам тэкст твора, ліста, дакумента.

Як тэксталагічны тэрмін, аўтограф — гэта аўтарскі рукапісны тэкст мастацкага твора, навуковай працы, дзённікаў, лістоў і іншага. Аўтарызаваны (пісьмова ўхвалены аўтарам) машынапісны тэкст прыраўноўваецца да аўтографа.

Аўтограф з'яўляецца важнай крыніцай для ўстанаўлення кананічнага тэксту твора і вывучэння творчага працэсу аўтара (гл. Тэксталогія).

Збіраюць, вывучаюць і захоўваюць аўтографы архівы, музеі, бібліятэкі (у рукапісных аддзелах), а таксама прыватныя асобы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэксталогія Катэгорыя:Кнігі Катэгорыя:рукапісы