Іва́н Ільі́ч Мяле́шка (каля 1552 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, публіцыст. Кашталян смаленскі (з 1615), кашталян берасцейскі (1610—1615) і кашталян мсціслаўскі (1605—1610).

Біяграфія Са шляхецкага роду Мялешкаў герба «Корчак». Сын Івана Данілавіча, маршалка слонімскага.

Займаў шэраг дзяржаўных пасад: падкаморы мазырскі і падстараста слонімскі (з 1591), маршалак слонімскі (з 1602), кашталян мсціслаўскі (1605—1610), кашталян берасцейскі (1610—1615) і кашталян смаленскі (з 1615).

На сойме 1598 года быў прызначаны ў склад камісіі па размежаванні Мазырскага павета з Кіеўскім ваяводствам. Паўнамоцтвы працягваліся соймамі 1609 і 1611 гадоў. Быў паслом на сойм 1605 года. У 1613 годзе ўваходзіў у склад сенатарскай рады пры каралю Жыгімонце Вазе.

На Слонімшчыне валодаў Дзевяткавічамі і Бусяжам, трымаў Здзітаўскую дзяржаву. У 1606, 1609 і 1621 гадах набыў ад Эстэр (удавы Іцхака Міхелевіча), І. Солтана і Л. Сапегі часткі маёнтка Жыровічы. У 1613 годзе фундаваў уніяцкі Жыровіцкі Успенскі манастыр, ігуменам якога стаў Іасафат Кунцэвіч. У 1613 і 1618 гадах перадаў манастыру і сваю частку Жыровіч.

Творчасць Аўтар сатырычнага твора «Прамова Мялешкі», скіраванага супраць замежнага, галоўным чынам польскага, уплыву ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Публіцысты Вялікага Княства Літоўскага Іван Ільіч Катэгорыя:Постаці Жыровіцкага манастыра