Ге́нрык Ге́йкінг (), або Карл Генрых Герман Беньямін Ге́йкінг (; 22 чэрвеня 1752 — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, мемуарыст.
Біяграфія Паходзіў з нямецкага баронскага роду Гейкінгаў, які асеў у Курляндыі. Вучыўся ў Мітаве і Варшаве. З 1767 года быў пры двары саксонскага герцага Карла ў Дрэздэне.
У 1771 годзе далучыўся да Барскай канфедэрацыі, быў ад’ютантам вялікага гетмана літоўскага М. К. Агінскага. Адзін з заснавальнікаў масонскай ложы «Рыцары святога Карла» з камандорыямі ў Варшаве і Вільні. У 1777—1784 гадах служыў у расійскай арміі. Пасля быў у Варшаве рэзідэнтам курляндскага герцага і шляхты, прадстаўніком Курляндыі на сойме 1784 года і на Чатырохгадовым сойме 1788—1792 гадоў. З 1792 года быў прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі, выступаў за далучэнне Курляндыі да Расійскай імперыі. З 1796 года сенатар Расійскай імперыі.
Мемуары Аўтар ўспамінаў, частка якіх пад назвай «З апошніх дзён Польшчы і Курляндыі» была выдадзена ў Берліне ў 1897 годзе. Мемуары Гейкінга з’яўляюцца важнай гістарычнай крыніцай, якая асвятляе часы падзелаў Рэчы Паспалітай. У іх ёсць звесткі пра падзеі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, пра Гародню, Слонімскі тэатр Агінскага і іншае.
Творы Aus Polens und Kurlands letzten Tagen: Memoiren des Barons K.H.H. (1752—1796). Berlin, 1897. Воспоминания сенатора барона Карла Гейкинга // Русская старина. 1897. № 8—12.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся 22 чэрвеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1752 годзе Катэгорыя:Памерлі 18 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1809 годзе Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Барскія канфедэраты Катэгорыя:Таргавіцкія канфедэраты Катэгорыя:Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Постаці Курляндскага і Земгальскага герцагства