«Рускі біяграфічны слоўнік» (скарочана РБС, ) — біяграфічны слоўнік у 25 тамах, які выдаваўся Імператарскім Рускім гістарычным таварыствам у Санкт-Пецярбургу з 1896 па 1918 год. Выданне ажыццяўлялася пад назіраннем старшынь таварыства А. А. Палаўцова, а затым вялікага князя Мікалая Міхайлавіча. Адзін з найбольш поўных біяграфічных даведнікаў на рускай мове.

Гісторыя Першапачаткова выданне слоўніка планавалася ў шасці тамах. Фінансаванне ажыццяўляў А. А. Палаўцоў, які атрымаў у спадчыну велізарны стан барона А. Л. Штыгліца. Для працы над слоўнікам быў складзены «Азбучны паказальнік імён рускіх дзеячаў для Рускага біяграфічнага слоўніка», які ўключыў 60 000 імён, з якіх для выдання было адабрана каля паловы.

Кіраўніцтва Палаўцова было аўтарытарным; ён асабіста вычытваў кожную карэктуру, што запавольвала выхад тамоў. Пасля яго смерці праект узначаліў вялікі князь Мікалай Міхайлавіч, які дамогся фінансавання з асабістых сродкаў імператара Мікалая II.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі фінансаванне было спынена, але неўзабаве адноўлена пасля хадайніцтва У. І. Вярнадскага і А. С. Лапо-Данілеўскага. Працу працягвалі сем рэдактараў: М. В. Галіцын, І. А. Кубасаў, У. У. Майкаў, Б. Л. Мадзалеўскі, С. В. Раждзественскі, М. П. Чулкоў і У. У. Шарамецеўскі. У пачатку 1919 года былі падрыхтаваны ўсе рукапісы, але пасля выхаду 17-га тома фінансаванне зноў спынілася. У верасні 1920 года Рускае гістарычнае таварыства было закрыта.

Выданне Выданне не было завершана. Не пабачылі свет тамы на літары В, Г (часткова), Е, М, Н, О (часткова), Т, У (часткова). У 1887—1888 гадах быў выдадзены «Азбучны паказальнік імён рускіх дзеячаў для Рускага біяграфічнага слоўніка».

У 1991—2003 гадах маскоўскае выдавецтва «Аспект Пресс» выпусціла рэпрынтнае выданне слоўніка, а таксама 5 дадатковых тамоў, падрыхтаваных па захаваных архіўных матэрыялах пад рэдакцыяй М. П. Ляпёхіна.

Склад тамоў

Крыніцы

Літаратура

Шилов Д. Н. История создания «Русского биографического словаря» // Азбучный указатель имён русских деятелей для Русского биографического словаря. — М., 2003. — Ч. 2. — С. 917—937.

Катэгорыя:Рускія энцыклапедыі Катэгорыя:Біяграфічныя слоўнікі Катэгорыя:Кнігі 1890-х гадоў Катэгорыя:Кнігі 1900-х гадоў Катэгорыя:Кнігі 1910-х гадоў