До́каз у логіцы — спосаб абгрунтавання (ісціннасці) выказвання, меркавання, тэорыі з дапамогай лагічных вывадаў і практычных сродкаў (напрыклад, назіранне, эксперымент). Доказ не стварае ісціннасці выказвання, яна аб'ектыўная і толькі выяўляецца з дапамогай доказу.

Лагічная структура доказу У лагічнай структуры доказу вызначаюць тры асноўныя часткі: Тэзіс — сцвярджэнне, якое трэба даказаць. Аснова (аргументы) — сцвярджэнні, з дапамогай якіх даказваецца тэзіс. Дэманстрацыя — выснова ці ланцуг высноў, з дапамогай якіх тэзіс выводзіцца з аргументаў.

Віды доказаў Паводле спосабу вядзення доказы падзяляюць на прамыя і ўскосныя. У прамым доказе тэзіс лагічна вынікае з асновы. Ва ўскосным — даказваецца памылковасць антытэзіса (суджэння, што супярэчыць тэзісу), і паводле прынцыпу выключанага трэцяга тэзіс прымаецца ў якасці ісціннага.

Паводле формы вывадаў доказы бываюць дэдуктыўныя і індуктыўныя.

Са старажытных часоў доказ быў у цэнтры ўвагі логікаў і філосафаў. Ён выкарыстоўваецца ва ўсіх навуках і ў паўсядзённых зносінах людзей. Аднак не ўсе выказванні падлягаюць доказу.

Гл. таксама Судовыя доказы Матэматычны доказ

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Логіка Катэгорыя:Эпістэмалогія

Катэгорыя:Логіка Катэгорыя:Навука Катэгорыя:Філасофія Катэгорыя:Пазнанне Катэгорыя:Доказныя практыкі