Ві́ра або вера — у дзяржаве Рурыкавічаў грашовы штраф, які спаганялі са злачынцы на карысць князя за забойства або цяжкае калецтва свабоднага чалавека. Спагнанне віры замяніла кроўную помсту.
Памеры і віды Паводле «Рускай праўды», памер звычайнай віры складаў 40 грыўняў. За забойства дружынніка або слугі князя плацілася падвойная віра — 80 грыўняў. За цяжкае калецтва (напрыклад, адсячэнне рукі або нагі) або за забойства нявернай жонкі спаганялася палова віры (паўвір'е).
Калі злачынцу не здолелі знайсці, так званую дзікую віру плаціла сельская абшчына (верв), на чыёй тэрыторыі знойдзена цела забітага.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Старажытнарускае права Катэгорыя:Гісторыя крымінальнага права Катэгорыя:Скандынавія Катэгорыя:Штрафы