Гуказа́піс — запіс гукавых ваганняў на гуканосьбіт для іх наступнага ўзнаўлення. Падчас запісу гуказапісвальны элемент (напрыклад, разец, светлавы прамень або магнітнае поле) пакідае на рухомым гуканосьбіце след гукавога вагання, які называецца гукавой дарожкай або фанаграмай.

Віды гуказапісу У залежнасці ад колькасці каналаў запісу-ўзнаўлення адрозніваюць гуказапіс: монафанічны (1 канал); стэрэафанічны (2 каналы); квадрафанічны (4 каналы); поліфанічны (больш за 4 каналы).

Найбольш пашыраны механічны, фатаграфічны (аптычны) і магнітны метады гуказапісу.

Механічны гуказапіс Выкарыстоўваецца электраакустычны або акустычны спосаб. Пры акустычным спосабе гукавыя ваганні непасрэдна ўздзейнічаюць на запісвальны элемент (напрыклад, іголку фанографа), які стварае гукавую канаўку. Пры электраакустычным спосабе гукавыя ваганні спачатку пераўтвараюцца мікрафонам у электрычныя, узмацняюцца і толькі потым уздзейнічаюць на запісвальны элемент. Гэты метад выкарыстоўваецца пры вытворчасці грампласцінак.

Фатаграфічны гуказапіс Таксама называецца аптычным. Гукавыя ваганні пераўтвараюцца ў светлавыя і фіксуюцца на святлоадчувальнай плёнцы (гл. гукавое кіно), кампакт-дыску і іншых носьбітах.

Магнітны гуказапіс Пры гэтым метадзе змяняецца намагнічанасць дарожкі запісу на магнітных носьбітах, такіх як магнітны дрот, магнітная стужка, магнітны дыск і інш..

Уплыў на музыку У музычным мастацтве гуказапіс адкрыў новыя магчымасці і аказаў вялікі ўплыў на ўсе сферы музыкі XX стагоддзя. Ён ператварыў музыку ў прадмет масавай вытворчасці, вылучыў гукарэжысуру як новую разнавіднасць музычнай творчай працы і прывёў да істотных змен у кампазіцыі, выканальніцтве (электронная музыка) і ўспрыманні музыкі.

Гл. таксама Дыктафон Магнітафон Магнітарадыёла Магнітола

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гуказапіс Катэгорыя:Музычныя тэхналогіі Катэгорыя:Радыёэлектроніка