Юэ Фэй Іо Фэй ( — ) — кітайскі палкаводзец. З 1122 г. удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць кіданяў, з 1126 г. — супраць чжурчжэняў, якія ў 1125 г. уварваліся ў Кітай. Прыпыніў наступленне чжурчжэняў, вызваліў большую частку правінцыі Хубэй і частку Хэнані, а таксама разбіў атрады кітайскіх феадалаў, якія дапамагалі захопнікам. Фальшыва абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, пакараны смерцю. Імя Юэ Фэя як патрыёта было адроджана ў 1163 г. Ён стаў адным з герояў кітайскага народнага эпасу.

Літаратура Юэ Фэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і іншыя]. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 223.

Катэгорыя:Постаці Кітая Катэгорыя:Ваенныя дзеячы