Дар’я Мікалаеўна Карацінская (нар. , г. п. Астрына, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускай лексікалогіі. Кандыдат філалагічных навук (1982), дацэнт.
Біяграфія Нарадзілася 3 сакавіка 1942 года ў гарадскім пасёлку Астрына. У 1959 годзе скончыла сярэднюю школу № 7 г. Гродна і паступіла на гісторыка-філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, які скончыла ў 1964 годзе.
У 1964—1965 гадах працавала настаўніцай нямецкай мовы, гісторыі і грамадазнаўства ў Жытамлянскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. З верасня 1965 года — выкладчык кафедры рускай і беларускай моў Гродзенскага педінстытута. Навучалася ў аспірантуры на філалагічным факультэце. У 1982 годзе ў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Лексічная аманімія назоўнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове».
Пасля заканчэння аспірантуры працавала ў Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (пазней — універсітэце) на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры беларускай мовы. У 1974—1983 гадах выконвала абавязкі намесніка дэкана філалагічнага факультэта па навукова-даследчай працы.
Сябра Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі даследаванняў: лексікалогія, марфеміка, словаўтварэнне і марфалогія сучаснай беларускай мовы.
Бібліяграфія Лексичная омонимия имён существительных в современном белорусском литературном языке: Автореф. дис. … канд. филол. наук. — Мн., 1981. Асноўныя шляхі ўтварэння аманімічных назоўнікаў у беларускай мове // Сборник научных статей. — Мн.: Выш. школа, 1974. Семантычная дывергенцыя як спосаб утварэння амонімаў // Беларуская мова і мовазнаўства: Міжвуз. зб. — Мн., 1975. — Вып. 3. Некаторыя пытанні лексічнай аманіміі назоўнікаў // Беларуская мова і мовазнаўства: Міжвуз. зб. — Мн., 1976. — Вып. 4. Аб лексічнай аманіміі назоўнікаў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1978. — № 2. К вопросу о семантической границе слова в старобелорусском языке // Актуальные проблемы исторической лексикологии и лексикографии восточнославянских языков: Вторая всесоюзная конференция. — Днепропетровск, 1988. — Ч.2. Аманімічныя адносіны назоўнікаў са словамі іншых лексіка-граматычных разрадаў //Беларуская лінгвістыка. -Мн., 1988. — Вып. 33. Некаторыя асаблівасці аманіміі прыметнікаў у сучаснай беларускай мове // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1989. — № 1. Комплексныя кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў спец. 0219. — Гродна, 1991 (у суаўтарстве). Сучасная беларуская мова: Марфеміка. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў спец. Г020100 «Беларуская мова і літаратура». — Гродна, 1997.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 3 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы