Друка́рская фо́рма — плоская або цыліндрычная паверхня, якая ў сістэме друкавальных (пераносяць адбіткі фарбы на матэрыял) і прабельных элементаў мае тэкставую і ілюстрацыйную інфармацыю і служыць для шматразовага атрымання адбіткаў. Выкарыстоўваецца ў друкарскіх машынах.

Характарыстыка З адной друкарскай формы можна атрымаць мільён і болей адбіткаў. Для вырабу выкарыстоўваюцца розныя матэрыялы: металічныя — друкарскія сплавы, цынк, алюміній, медзь, магній, біметал і іншыя; неметалічныя — пластмаса, гума, шкло і іншыя; камбінаваныя.

Вырабляюць друкарскія формы фотанаборнымі, наборна-друкавальнымі і наборна-адліўнымі спосабамі. Стэрэатыпныя формы ствараюцца метадамі гальванапластыкі, прасаваннем і ліццём.

Віды У залежнасці ад спосабу друку адрозніваюць наступныя віды друкарскіх форм: для высокага друку — набор, клішэ, фотапалімерная форма, стэрэатып; для плоскага друку — афсетныя, літаграфскія і фотатыпныя пласціны; для глыбокага друку — пакрытыя меддзю і храміраваныя цыліндры; для спецыяльных відаў друку — металаграфскага, трафарэтнага, электраграфічнага і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Друкарства Катэгорыя:Паліграфія