Насір Хасроў (; ) — таджыкскі і персідскі паэт, філосаф, рэлігийны дзеяч.
Біяграфія У 1046—52 гадах знаходзіўся ў Егіпце, свае ўражанні апісаў у «Кнізе падарожжа» («Сафар-наме»). Прыхільнік ідэалогіі ісмаілітаў. Пасля вяртання на радзіму праследаваўся як ератык і апошнія гады жыцця правёў у выгнанні ў гарах Паміра.
Пісаў касыды панегірычнага, элегічнага, сатырычнага, рэлігійнага характару, любоўныя вершы, дыдактычныя паэмы. Захаваліся рэлігийна-філасофския трактаты, дыван (12 тыс. бейтаў — двухрадкоўяў), дыдактычная паэма «Раўшанайі-наме» (1053), у якіх асуджае прыдворную паэзію, выказвае спачуванне беднякам, абвінавачвае артадаксальнае духавенства, якое, на яго погляд, перашкаджала развіццю навуковай і філасофскай думкі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Афганістана Катэгорыя:Паэты Таджыкістана