Адміністрацы́йнае правапарушэ́нне — правіннасць, проціпраўнае наўмыснае або неасцярожнае дзеянне (або бяздзейнасць), якое ўяўляе сабой замах на дзяржаўны або грамадскі парадак, уласнасць, правы і свабоды грамадзян і іншае.

Віды правапарушэнняў Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, да адміністрацыйных правапарушэнняў адносяцца, у прыватнасці: парушэнні грамадскага парадку; парушэнні правілаў дарожнага руху; парушэнні супрацьпажарных правілаў; парушэнні санітарна-эпідэміялагічных правілаў; парушэнні мытных правілаў; парушэнні пагранічнага рэжыму; парушэнні правілаў палявання, рыбнай лоўлі і аховы рыбных запасаў.

Адказнасць За ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, якая наступае ў тым выпадку, калі гэтыя правапарушэнні па сваім характары не цягнуць за сабой крымінальнай адказнасці.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Адміністрацыйнае права Катэгорыя:Правапарушэнні