Адміністрацы́йны ары́шт — від адміністрацыйнага спагнання, які заключаецца ва ўтрыманні фізічнай асобы ва ўмовах ізаляцыі. Прызначаецца суддзёй раённага (гарадскога) суда за асобныя віды адміністрацыйных правапарушэнняў.
Парадак прымянення ў Рэспубліцы Беларусь Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (арт. 6.6), адміністрацыйны арышт устанаўліваецца на тэрмін да 15 сутак. За некаторыя правапарушэнні, напрыклад, за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, тэрмін можа складаць ад 15 да 30 сутак.
Месцы ўтрымання асоб, падвергнутых адміністрацыйнаму арышту, вызначаюцца заканадаўчымі актамі. У тэрмін адміністрацыйнага арышту залічваецца тэрмін папярэдняга адміністрацыйнага затрымання фізічнай асобы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Адміністрацыйнае права Катэгорыя:Пазбаўленне свабоды Катэгорыя:Пакаранні