2026 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі 24 снежня 2025 года — 1 сакавіка: выставачны праект «Беларуская ваза» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння Вялікай Айчынная вайны ў Беларусі пачала адраджацца вытворчасць мастацкага фарфору і фаянсу, традыцыі якой існавалі яшчэ з сярэдзіны XVIII стагоддзя: «Фарфурня» М. К. Радзівіла ў Свержані, фарфоравая мануфактура М. К. Агінскага ў Целяханах (1775–1778 гг), фарфоравы завод князёў Друцкіх-Любецкіх і мноства кафляных майстэрняў, вядомых на тэрыторыі сучаснай Беларусі з Сярэднявечча.
Значную ролю ў адраджэнні вытворчасці адыграў Мікалай Міхалап – мастак-кераміст, першы дырэктар Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, які з верасня 1945 года ўзначаліў Сектар мастацкай прамысловасці Кіраўніцтва па справах архітэктуры пры СНК БССР. Мінскі фарфоравы завод быў адзіным прадпрыемствам у краіне ў сярэдзіне XX стагоддзя, якое масава рабіла фарфоравы посуд. У перыяд аднаўлення фарфора-фаянсавай вытворчасці Мікалай Міхалап быў адзіным прафесійным кансультантам завода. Майстры завода асвойвалі спецыфіку новых матэрыялаў і стварылі уласны ўнікальны стыль, які зараз мае вялікі поспех у калекцыянераў. Дэкаратыўныя вазы сталі традыцыйным відам твораў Мінскага фарфоравага завода. Усяго ў калекцыі музея 10500 узораў вырабаў з асартыменту МФЗ, а гэта сведчыць аб тым, што гісторыя гэтага закрытага прадпрыемства не будзе забытайНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. «Беларуская ваза».
10 лютага — 15 лютага: Неглюбка заваёўвае сталіцу: у «Першым гандлевым цэнтры» прадстаўлена ўнікальная калекцыя ручнікоў з Веткаўскага раёна«Гомельская праўда»: У «Першым гандлевым цэнтры» прадстаўлена ўнікальная калекцыя ручнікоў з Веткаўскага раёна.
13 лютага — 20 красавіка: выставачны праект «Шчасцю — быць!», прысвечаны 110–годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Натана Воранава (1916–1978), НММ Рэспублікі Беларусь.
14 лютага — 13 красавіка: выстаўка, прысвечаная 100–годдзю з дня нараджэння беларускага мастака–графіка Сямёна Геруса (1925–1998), НММ Рэспублікі Беларусь.
30 красавіка — 25 траўня: выстаўка «Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75–годдзя майстра», НММ Рэспублікі Беларусь.
7 мая — 27 ліпеня: сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава — «Гармонія свету неглюбскіх ткачых». У рамках адкрыцця адбылася прэзентацыя альбома «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі строй»artmuseum.by «Беларусы захоўваюць свае абрады». 2 чэрвеня — 6 чэрвеня: у рэспубліканскай выстаўцы «БелАгра-2026» бралі ўдзел майстры-рамеснікі з усіх рэгіёнаў Беларусі:
З’явіліся
Узнагароды
Памерлі 14 студзеня — Фелікс Гумен (нар. 1941), беларускі мастак – акварэліст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1967. 1 лютага — Уладзімір Ткачэнка (нар. 1948), беларускі мастак, жывапісец – станкавіст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1981. 10 лютага — Уладзімір Акулаў (нар. 1954), беларускі мастак–авангардыст і графік. 14 сакавіка — Юрый Абдурахманаў (нар. 1959), беларускі мастацтвазнаўца, гісторык «Парыжскай школы», куратар мастацкіх выстаўby.diplomatie.gouv.fr «Пайшоў з жыцця Юрый Абдурахманаў». 3 ліпеня — Наталля Паплаўская (нар. 1931), беларуская мастачка–графік, акварэліст, ілюстратар; сябра Беларускага саюза мастакоў з 1966.
Крыніцы
Спасылкі Сайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага саюза мастакоў
Катэгорыя:2026 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь