Крыніца пад Замкавай гарой — крыніца ў Крычаве Магілёўскай вобласці пад Замкавай гарой. Таксама вядома пад назвамі Забялышынская і Салетраная

Апісанне Крыніца знаходзіцца за домам № 17 па вуліцы Гіндзінай. Выгоднейшы пад’езд ад плошчы Леніна па вуліцы Першамайскай. Крыніца каптавана жалезабетонным кольцам, вада адводзіцца праз трубу. Побач усталяваны крыж, да крыніцы пракладзена бетонная дарожка. Вада прэсная.

Ручай ад крыніцы праз дзясятак метраў упадае ў раку Ставок (мясцовая назва — Забялышанка), правы прыток Сажа.

Гісторыя На гары ў старажытнасці было язычніцкае капішча, а з XIV стагоддзя Крычаўскі замак, там стаіць і Свята-Мікалаеўская царква, самая старая ў Крычаве, дзейная нават у савецкі час.

Крыніцу згадвае А. К. Меер ў «Апісанні Крычаўскага графства» 1786 года, як Салетраную (): Сей вмещает в себя и селитреные частицы, но я думаю, что оные производит не вода, а наводняющая его весною навозная влажность, пробирающаяся чрез бывшее там под солодовнею место и ветхий его совсем уже мхом обросший обруб. Последнее место весьма изобилно ключами, и в одном только месте, не в дальнем расстоянии шесть ключей один подле другого выбиваются, чего ради надлежало бы оные порядочным образом обделать и опустя обрубы наполнить внешнюю их сторону крупным беловатым песком, которого при рытии в самом месте близ гостиного двора колодца на 10-й сажени глубин достаточное найдено количество.

У сучасным даведніку па Магілёўскай вобласці крыніцу называюць Забялышынскай па назве ручая, аднак аўтары даследаванняў на сайце «Родники Беларуси» адзначаюць, што гістарычная Забялышынская крыніца, якую аналізаваў Меер, знаходзілася ў іншым месцы.

Крыніцы

Катэгорыя:Крыніцы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Крыніцы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Крычава