Уільям Стэнлі Мервін (; , — ) — амерыканскі паэт і перакладчык. Адзін з самых уплывовых паэтаў ЗША канца XX стагоддзя.
Біяграфія Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку. Сын пратэстанцкага святара. Выпускнік Прынстанскага ўніверсітэта. У маладосці шмат перакладаў — і прозу, і паэзію. Працаваў як перакладчык з іспанскай, французскай і латыні.
Сярод розных паэтаў, якіх ён пераклаў, — Восіп Мандэльштам і Пабла Неруда.
У 1960-х гадах набыў вядомасць як аўтар антываенных вершаў. Пазней звярнуўся да міфалагічных тэмаў, распрацаваў унікальную просаду, пісаў вершы, якія характарызуюцца ўскосным стылем апавядання і адсутнасцю пунктуацыі.
Жыў у розных краінах свету, у канцы 1970-х гадоў пераехаў на Гаваі, дзе пражыў да канца свайго жыцця, займаючыся, акрамя літаратурнай працы, праблемамі экалогіі.
Мервін атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку Пулітцэраўскую прэмію ў галіне паэзіі (двойчы: у 1971 і 2009 гадах), прэмію Танінга, адну з самых высокіх узнагарод Акадэміі амерыканскіх паэтаў, а таксама «Залаты вянок» (1990). Паэт-лаўрэат ЗША (2010).
Катэгорыя:Паэты ЗША