Аляксандра Карпаўна Дзямідчык (; ) — беларуская падпольшчыца, партызанка-разведчыца з савецкага партызанскага злучэння Сідара Каўпака, школьная настаўніца хіміі, дырэктар сярэдняй школы г. Нароўлі.

Біяграфія Нарадзілася 28 верасня 1911 года ў вёсцы ЗабашавічыАлександра Карповна ДемидчикАлександра Карповна ДемидчикПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4. Барысаўскага павета Мінскай губерні (Расійская імперыя) у сялянскай сям’і. Бацька быў раскулачаны савецкай уладай і высланы з Беларусі ў адміністрацыйным парадкуАлександра Карповна Демидчик.

Працаваць пачала настаўніцай пачатковых класаў у КрычынеПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4.. Пасля працавала школьнай настаўніцай у вёсцы Махаеды Нараўлянскага раёна Палескай вобласці БССРКухараў, С. Сцішанае поле: апавяданні, нарысы, эсэ, літ. партрэты / С. Кухараў. — Мінск : Маст.літ., 1986. — С. 154.. З 1933 г. — дырэктар Махаедаўскай сярэдняй школыПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4..

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны яе муж у 1941 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, а Аляксандра Дзямідчык па заданні Палескага абкама кампартыі засталася ў Нараўлянскім раёне для правядзення падпольнай работы ў тыле ворага — стала савецкай падпольшчыцайПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4.. У красавіку 1942 г. Аляксандра Дзямідчык у Нароўлі сядзела ў адзіночнай камеры, куды была кінута нямецкай паліцыяй.

Калі ўзнікла небяспека арышту падпольшчыцы (бо ў мясцовай нямецкай паліцыі на яе была заведзена крымінальная справа) і калі ў сакавіку 1943 г. у Нараўлянскім раёне з’явіліся партызаны Сідара Каўпака, яна добраахотна пайшла ў савецкае сумское партызанскае злучэнне Сідара Арцёмавіча Каўпака і па ўласнай ініцыятыве была залічана ў разведвальную роту партызанскага злучэнняАлександра Карповна Демидчик. Сваю адзіную дачку Аляксандра Дзямідчык перадала на апеку яе бабуліБережной, И. И. Записки разведчика. — Горький, 1962. — С. 71.. Неўзабаве, па заданні партызан-каўпакоўцаў Аляксандра Дзямідчык пайшла ў Хойнікі, за 30 км, дзе стаяла частка славакаў-фашыстаў на чале з афіцэрам Іозефам Гусарам, якія былі накіраваны ў Беларусь для барацьбы супраць мясцовых савецкіх партызанКухараў, С. Сцішанае поле: апавяданні, нарысы, эсэ, літ. партрэты / С. Кухараў. — Мінск : Маст.літ., 1986. — С. 154.. Савецкая разведка напярэдадні высветліла, што камандзір палка Іозеф Гусар недалюблівае фашысцкія парадкі, таму партызаны і вырашылі накіраваць у Хойнікі свайго агітатараАлександра Карповна Демидчик. Рызыкуючы сваім жыццём, Аляксандра Дзямідчык паспяхова правяла з камандзірам славацкага палка Іозефам Гусарам прапагандысцкую размову. І хоць перайсці на бок савецкіх партызан Гусар не адважыўся, бо фашысты заўсёды па-зверску знішчалі сям’і перабежчыкаў, але дапамагчы савецкім партызанам згадзіўся. Ён распавёў аб размяшчэнні немцаў, іх колькасці і ўзбраенні. Нават паабяцаў, што яго салдаты пры прарыве савецкіх патрызан з акружэння (з «мокрага мяшка» — міжрэчча Прыпяці і Дняпра каля Брагіна і Хойнік) будуць страляць у паветраАлександра Карповна Демидчик.

У час Другой сусветнай вайны вайны стала добрай патрызанскай разведчыцай (камандзірам групы агентурнай разведкі партызанскага атрада С. Каўпака), медыцынскай сястрой, сувязной, парторгам разведроты, зампалітам камандзіра партызанскага атрада злучэння С. Каўпака, выконвала адказныя баявыя заданніПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4.. Удзельнічала ў 40 баях, разам з партызанскім злучэннем Сідара Каўпака прайшла ўвесь шлях баявых рэйдаў каўпакоўцаў да КарпатПрыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна. — Гомель, 2023. — С. 19.. Яе здольнасць пераконваць і знаходзіць агульную мову з людзьмі выратавала жыццё не аднаму дзясятку партызанХрупкость в силе. Апошняя яе партызанская пасада — намеснік начальніка галоўнай разведкі па палітчастцы сумскога партызанскага злучэння (перайменаванага ў снежні 1943 г. у 1-й украінскую партызанскую дывізію імя двойчы героя Савецкага Саюза С. А. Каўпака)Александра Карповна Демидчик. 12 лістапада 1944 г. дэмабілізавалася з партызанскай дывізііАлександра Карповна Демидчик і асела ў Нароўлі. У 1945 г. стала членам КПССПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4..

У Нароўлі з лістапада 1944 па 1977 г. працавала настаўніцай хіміі ў сярэдняй школе, у 1945—1947 і 1950—1966 гг. паралельна працавала дырэктарам у той жа школе (цяпер гэта гімназія горада Нароўлі)Александра Карповна ДемидчикПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4.. Аляксандра Дзямідчык пасля вайны скончыла педінстытутАлександра Карповна Демидчик. У сваіх мемуарных нататках літаратар Давід Рыгоравіч Сімановіч (1932—2014) упамінае, што Аляксандра Дзямідчык у 1947 г. была яго класным кіраўніком і любіла разказваць нараўлянскім школьнікам пра партызан-каўпакоўцаўСиманович, Д. Г. Витебский вокзал, или Вечерние прогулки через годы / Д. Г. Симанович. — Минск : Асобны, 2006. — 423 с.. Унесла значны ўклад у развіццё народнай адукацыі Нараўлянскага раёнаАллея Славы. Цалкам звыш 40 год прысвяціла выхванню і адукацыі дзяцей у школахПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4.. Выгадавала трох дачок, якія таксама сталі хімікаміАлександра Карповна Демидчик. Была членам Савета ветэранаў вайны і працы і ініцыятарам паваенных партызанскіх сустрэч у НароўліПрыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна. — Гомель, 2023. — С. 19.Прыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4..

Пасля Другой сусветнай вайны Аляксандры Дзямідчык давялося яшчэ раз сустрэцца са славакам Іозефам Гусарам, палкоўнікам у адстаўцы. У чарговую гадавіну перамогі ў Другой сусветнай вайне з СССР у Чэхаславакію быў адпраўлены савецкі «цягнік сяброўства», у склад дэлегацыі якога была запрошана і Аляксандра Дзямідчык. Падчас параду ў Браціславе Аляксандра Дзямідчык на трыбуне спытала ў міністра абароны Чэхаславакіі пра Іозефа Гусара, які зрабіў добрую справу для савецкіх партызан у 1943 г., дапамогшы каўпакоўцам вырвацца з «мокрага мяшка». Чэхаславацкія ўлады хутка знайшлі Гусара і арганізавалі яго сустрэчу з Аляксандрай Дзямідчык у гасцініцы, дзе адпачывала ветэранка.

Жыла ў Нароўлі па вуліцы Камуністычнай, дом 21Кухараў, С. Сцішанае поле: апавяданні, нарысы, эсэ, літ. Партрэты / С. Кухараў. — Мінск: Маст.літ., 1986. — 319 с. — С. 154.. Памерла 28 лютага 1990 г. у НароўліПрыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна. — Гомель, 2023. — С. 19.Прыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4., пахавана на другіх нараўлянскіх могілках у 3 км ад горадаНаровля.2020год./Кладбище. — месца пахавання Аляксандры Дзямідчык на 1 хвіліне 2 сякундзе.Валанцёры Нароўлі ўнеслі свой уклад у рамках абласнога суботніка.. Нараўлянская раённая газета «Прыпяцкая праўда» 1 сакавіка 1990 г. размясціла вялікі некралог з фатаграфіяйПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4..

Узнагароды Узнагароджана 14 медалямі (у тым ліку, юбілейнымі), 5 ордэнамі (з якіх 4 — баявыя), дзвюма ганаровымі граматамі Міністэрства асветы БССР і граматамі Вярхоўнага Савета БССРАлександра Карповна ДемидчикАллея СлавыПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4.: Ордэн Чырвонай Зоркі, Ордэн Знак Пашаны, Ордэн «Крыж Грунвальда» II ступені Польскай Народнай Рэспублікі, Чэхаславацкі ордэн Чырвонай ЗоркіАлександра Карповна ДемидчикПрыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — С. 4., Ордэн Айчыннай вайны II ступені — атрымала 6 красавіка 1985 г. Александра Карповна ДемидчикАлександра Карповна Демидчик Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені, Медаль «За працоўнае адрозненне», Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Юбілейныя медалі.

Аляксандра Дзямідчык таксама была прадстаўлена да звання Героя Савецкага Саюза, але звання не атрымала, бо савецкія ўлады не хацелі даваць такое званне дачцэ раскулачанага і высланага з Беларусі селянінаАлександра Карповна Демидчик. Тым не менш, Аляксандра Дзямідчык засталася ў доўгай і светлай памяці народаў СССРАлександра Карповна Демидчик.

Ушанаванне памяці

Аб легендарнай беларускай партызанцы пісалася ў многіх савецкіх мастацкіх і мемуарных кнігах і апавяданнях: Сідар Арцёмавіч Каўпак у сваёй кнізе «Ад Пуціўля да Карпат» (1945), Пётр Пятровіч Вяршыгара ў сваёй кнізе «Людзі з чыстым сумленнем» (1946), Іван Іванавіч Беражны ў сваёй кнізе «Запіскі разведчыка» (1962), Сямён Ілліч Стральцоў у сваёй кнізе «Белыя прывіды» (1975) і інш. Опера «Арлінае племя Каўпака» прысвечана Аляксандры Карпаўне ДзямідчыкАлександра Карповна Демидчик, а паэма «Аляксандра Дзямідчык» пакладзена на музыкуАлександра Карповна Демидчик. У вядомай савецкай гістарычнай кінатрылогіі «Дума пра Каўпака» Аляксандру Карпаўну Дзямідчык (у фільме «Тоня») гуляе Наталля Фёдараўна ГвоздікаваАлександра Карповна Демидчик. А ваенны эпізод біяграфіі Аляксандры Дзямідчык з Іозефам Гусарам (у фільме латышскі акцёр Олгертс Шалконіс (1931—2018)) адлюстраваны ў другім фільме кінатрылогіі — «Буран»Александра Карповна Демидчик. У Нароўлі імя і фатаграфія Аляксандры Дзямідчык былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы Нараўлянскага раёна (адкрытай 6 лістапада 2010 г.)Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна. — Гомель, 2023. — С. 19..

Крыніцы

Літаратура Бережной, И. И. Записки разведчика / И. И. Бережной. — Горький: Горьковское книжное издательство, 1962. — 508 с. Брайко, П. Е. Внимание, Ковпак! / П. Е. Брайко, О. С. Калиненко. — М.: Изд-во ДОСААФ, 1975. — 2-е изд. — 482 с. Кухараў, С. Сцішанае поле: апавяданні, нарысы, эсэ, літ. партрэты / С. Кухараў. — Мінск : Маст.літ., 1986. — 319 с. Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна / В. С. Новак [і інш.]. — Гомель : Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда», 2023. — 243 с. Симанович, Д. Г. Витебский вокзал, или Вечерние прогулки через годы / Д. Г. Симанович. — Минск : Асобны, 2006. — 423 с. А. К. Дзямідчык : [некралог] // Прыпяцкая праўда. — 1990. — № 26. — 1 сакавіка. — С. 4.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя ў Нароўлі Катэгорыя:Члены КПСС