Гарадзішча (VI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э.) — археалагічны помнік, знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Даўгінава.

Апісанне З заходняга, паўднёва-заходняга і паўночнага бакоў да гарадзішча прымыкае балота. Пляцоўка авальная, памерам 47х40 м, нахіленая ў заходнім напрамку. З поўдня, усходу і поўначы ўмацавана валам вышынёй 2-2,5 м, шырынёй у аснове каля 10-12 м. Абследаваў у 1967 г. А. Р. Мітрафанаў. Адносіцца да жалезнага веку. Стан здавальняючы.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Гарадзішчы Вілейскага раёна Катэгорыя:Даўгінава