Се́лішчаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 153). () — былая вёска на тэрыторыі Акцябрскага раёна, знішчаная разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Геаграфія Размяшчалася за 1 км на поўдзень ад вёскі Курын Ламавіцкага сельсавета.

Гісторыя Перад вайной у вёсцы пражывала 107 чалавек. Вёска на тэрыторыі знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас карнай аперацыі «Бамберг» у красавіку 1943 года гітлераўцы забілі 95 жыхароў і спалілі вёску (29 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ўсталяваны мемарыяльны знак. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Памятныя мясціны

Абеліск на месцы спалення ў 1942 годзе вёскі Селішча. Забіта і спалена 95 мірных грамадзян (нумар воінскага пахавання 8265).

Крыніцы

Літаратура

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. — Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: Национальный архив Республики Беларусь; — Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

Спасылкі

Деревня Селище . Гомельскі абласны музей ваеннай славы.

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі