Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч () — спецыяліст у галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 2026 года).
Біяграфія Нарадзіўся 29 красавіка 1986 года ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна.
У 2009 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, у 2010 годзе атрымаў ступень магістра па спецыяльнасці «Машынабудаванне і машыназнаўства», а ў 2017 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Машыназнаўства, сістэмы прыводаў і дэталі машын».
Уся прафесійная дзейнасць звязана з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.
15 студзеня 2026 года прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэтаЛукашэнка даў згоду на назначэнне рэктараў у ВНУ ў Брэсце і Гомелі. Да прызначэння рэктарам займаў пасаду прарэктара па навучальнай працы БрДТУ.
Навуковыя інтарэсы Вібраакустычная дыягностыка шматвальных прыводаў на грунце зубістых колаў, нейрасеткавы аналіз даных.
Крыніцы
Спасылкі Парфиевич Андрей — новый ректор технического университета в Бресте
Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта