Гэвін Крыстафер Ньюсам (; нар. 10 кастрычніка 1967, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі палітык і бізнесмен, 40-ы губернатар Каліфорніі з 7 студзеня 2019, былы 49-ы віцэ-губернатар Каліфорніі (2011—2019) і 42-і мэр Сан-Францыска (2004—2011). Сябра Дэмакратычнай партыі і магчымы кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2028 года.
Біяграфія Гэвін Ньюсам нарадзіўся 10 кастрычніка 1967 у Сан-Францыска. Ягоныя бацькі развяліся, калі Гэвіну было тры гады. Маці адна выхоўвала яго і ягоную сястру, працуючы на трох працах.
Гэвін Ньюсам скончыў Універсітэт Санта-Клары ў 1989 са ступенню бакалаўра паліталогіі.
У 1991 пачаў займацца бізнесам, адкрыў вінаробню. Бізнес паступова пашырыўся і ўключаў крамы і кавярні.
У 2003 стаў мэрам Сан-Францыска, пераабраўся на гэту пасаду яшчэ раз у 2007. Таксама двойчы — у 2010 і 2014 — абіраўся віцэ-губернатарам Каліфорніі. Двойчы быў абраны губернатарам Каліфорніі ў 2018 і 2021.
Палітычныя погляды Гэвін Ньюсам выступае супраць смяротнага пакарання, за большы кантроль над зброяй, якой валодаюць грамадзяне ЗША, падтрымлівае права на аборт, людзей ЛГБТК+ і меры супраць зменаў клімату, а таксама з'яўляецца паслядоўным крытыкам Дональда Трампа.
Асабістае жыццё Гэвін Ньюсам паводле веравызнання каталік. Быў двойчы жанаты, мае чатырох дзяцей.
Крыніцы
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі ЗША