Тамаш Мацвеевіч Аўгусціновіч () — расійскі падарожнік, геабатанік, урач.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Месцам нараджэння Т. Аўгусціновіча звычайна называюць Віленскую губерню. Аднак Г. Каханоўскі прытрымліваўся думкі, што карані трэба шукаць на тэрыторыі цяперашняга Мядзельскага раёна. Прынамсі, у ваколіцах мястэчка Крывічы часта сустракаецца прозвішча Аўгусціновіч.

Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта i ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, якую скончыў у 1835 годзе.

Даследаваў лекавыя расліны на Украіне. У 1871—76 падарожнічаў па Сахаліне, у Забайкаллі, Прымор’і, басейнах Лены, Вілюя, Віціма i Калымы. Сабраў i перадаў у Галоўны батанічны сад у Пецярбургу каля 40 тысяч узораў флоры Сібіры. У 1874 i 1880 гадах надрукаваў артыкулы пра Сахалін, у якіх апісаў жыццё мясцовыў жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Марціновіч A. A. Анюй — частка нязведанага. Тамаш Аўгусціновіч // Элегіі забытых дарог: Гіст. нарысы, эсэ.— Мн.: Полымя, 2001.— 544 с.

Катэгорыя:Падарожнікі Расійскай імперыі