Біржанскі дагавор — дагавор паміж Расіяй і Саксоніяй, падпісаны ў ходзе Паўночнай вайны (1700—21) у Біржах 26 лютага (9 сакавіка) 1701 года. Заключаны расійскім царом Пятром І і саксонскім курфюрстам Фрыдрыхам Аўгустам І (адначасова кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІ).

Бакі пацвердзілі заключаны ў 1699 годзе расійска-саксонскі дагавор, накіраваны супраць Швецыі, і пагадзіліся працягваць вайну супраць яе. Пётр І абавязаўся прадаставіць Саксоніі ў дапамогу войскі, аказваць ёй грашовую субсідыю (штогод 200 тыс. талераў). У выпадку перамогі Інфлянты мелі адысці пад уладу Фрыдрыха Аўгуста, а Інгрыя (Іжорская зямля), Карэлія і Нарва — Расіі. Пётр І выдзяляў Аўгусту ІІ 20 тыс. рублёў на подкуп сенатараў, каб тыя сакцыянавалі ўступленне Рэчы Паспалітай у вайну супраць Швецыі.

У заключэнні Біржанскага дагавора ўдзельнічаў Рыгор Антоні Агінскі, галава шляхецкіх колаў ВКЛ, што змагаліся з групоўкай Сапегаў, акуль ішла грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1696—1702). Была дасягнута дамова паміж Агінскім і Пятром І, што апошні будзе падтрымліваць антысапегаўскі рух (23 сакавіка 1702).

Біржанскі дагавор дзейнічаў да паражэння Саксоніі ад Швецыі і падпісання Альтраштацкага міру ў 1706 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1701 годзе Катэгорыя:Падзеі 9 сакавіка